17.11.2016
У Мінску пачынаецца штогадовая прэс-канферэнцыя Кіраўніка беларускай дзяржавы для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ. Прамая гутарка на актуальныя тэмы - традыцыйная. Яна завяршае маштабны тур прадстаўнікоў СМІ Расіі па нашай краіне, каб скласці аб"ектыўную карціну аб жыцці ў Беларусі і данесці яе сваім чытачам або гледачам. У такім фармаце Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з журналістамі з 2003 года. На гэты раз напрамую пагутарыць з Кіраўніком дзяржавы змогуць каля ста рэпарцёраў і блогераў, якія прадстаўляюць 46 рэгіёнаў Расіі. Тэлеверсію прэс-канферэнцыі ў вячэрнім эфіры пакажуць тэлеканал "Беларусь 24" і "Беларусь 1".
Падзяліцца:

Вверх