01.04.2016
У 2016 годзе Еўрасаюз павялічыць фінансавую падтрымку Рэспублікі Беларусь у два разы, пра гэта ўчора паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. Чарговы крок падтрымкі малых гарадоў і сельскіх населеных пунктаў замацавалі ў Мінску выканкамы 30 раёнаў Беларусі і праграма развіцця ААН. Галоўная ідэя - інавацыйны падыход да развіцця мясцовых тэрыторый. Пілотныя раёны атрымаюць фінансавую дапамогу для рэалізацыі сваіх ініцыятыў, па 70 000 еўра на развіццё ўнікальнай асаблівасці рэгіёна, ці то лясная гаспадарка, прамысловасць або пэўная сельгаскультура. Колькі ў выніку ініцыятыў будзе фінансава падтрымана ў кожнай мясцовасці, стане вядома да канца года.
Падзяліцца:

Вверх