21.10.2015
Новыя спосабы барацьбы з неінфекцыйнымі захворваннямі і падыходы да палітыкі аховы здароўя абмяркоўваюць у Мінску. Еўрапейская міністэрская канферэнцыя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя праходзіць у сталіцы. Перад удзельнікамі форуму выступіў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь цалкам падтрымлівае ініцыятывы СААЗ і прыкладае максімум намаганняў для іх рэалізацыі. Форум сабраў больш за 200 экспертаў і міністраў з 53 краін. Яго вынікам стане падпісанне мінскай дэкларацыі. Дакумент будзе ўключаць рэкамендацыі, у прыватнасці, па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў, дзіцячага траўматызму, а таксама максімальнай вакцынацыі.
Падзяліцца:

Вверх