06.07.2016
Адзіную інфармацыйную базу са звесткамі аб небяспечнай прадукцыі створаць у ЕАЭС. Зараз гэтыя пытанні пад кантролем кожнай асобнай краіны - Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана, але падыходы ва ўсіх розныя. Гарманізацыя законаў дазволіла б знізіць рызыку распаўсюджання небяспечнай прадукцыі, а значыць, роўна абараняць правы спажыўца, дзе б ён ні жыў. Пагадненне ЕАЭС практычна гатова, усе неабходныя ўзгадненні яно павінна прайсці да канца года.
Падзяліцца:

Вверх