Дзвюхсотметровую копію Сцяга Перамогі разгарнулі ў цэнтры Гродна. Горад стаў адным з прыпынкаў міжнароднага аўтапрабегу "Зорка нашай Вялікай Перамогі". Маршруты ўдзельнікаў эстафеты памяці сімвалізуюць пяць промняў зоркі. Міжнародныя каманды адначасова стартавалі з Брэста, Уладзівастока, Архангельска, Дэрбента і Севастопаля. Усе промні сустрэнуцца ў Маскве.Удзельнікі эстафеты наведаюць больш як 150 гарадоў у Беларусі і Расіі. Агульны маршрут складзе больш як 35 тысяч кіламетраў. Дарэчы, копію сцяга перадалі жыхарам Гродна. Яна будзе захоўвацца ў Гісторыка-археалагічным музеі.