03.10.2016
Сіноптыкі прагназуюць на гэтым тыдні пахаладанне. Ужо сёння ўвечар па ўсёй Беларусі чакаюцца моцныя дажджы з парывістым ветрам. А з заўтрашняга дня слупкі тэрмометраў будуць апускацца ўсё ніжэй. Да канца тыдня тэмпература паветра ўначы будзе зніжацца да 2 градусаў цяпла. У сувязі з ліўнямі і ўзмацненнем ветру ў некаторых раёнах аб"явілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Падзяліцца:

Вверх