15.02.2016
105 гадоў адзначыла адна з найстарэйшых жыхарак Гомельскай вобласці. Кацярына Зайкіна прымала падарункі і віншаванні ў сябе дома - у вёсцы Дуравічы Буда-Кашалёўскага раёна. Доўгажыхарку павіншавалі мясцовыя ўлады, школьнікі і блізкія. Удзельнікі самадзейнасці арганізавалі вялікі канцэрт прама дома. Усяго ў нашай краіне больш як 500 доўгажыхароў. З іх 5 чалавек старэйшыя за 110 гадоў, а дваім ужо споўнілася 115.
Падзяліцца:

Вверх