01.07.2016
У Беларусь вяртаецца спякота. У пачатку ліпеня слупкі тэрмометраў ізноў паднімуцца да 30 градусаў, а на поўдні і да плюс 34. Стануць цяплейшымі і ночы - плюс 15-22. У сувязі са спякотай валанцёры Чырвонага Крыжа будуць раздаваць бутэлькі з вадой у шматлюдных месцах. Медыкі рэкамендуюць не знаходзіцца працяглы час на адкрытым сонцы, а ратавальнікі папярэджваюць аб павышанай небяспецы ўзнікнення пажараў. На Дзень Незалежнасці - 3 Ліпеня - чакаецца няўстойлівае надвор"е, месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы і да 29 спякоты.
Падзяліцца:

Вверх