18.04.2016
У Беларусі стартуюць Дні культуры Ізраіля. У сталіцы і абласных гарадах пройдуць акцыі і выставы. Так, у адным з мінскіх кафэ прачытаюць серыю лекцый аб Ізраілі.
Дыялог у творчай сферы прадоўжыцца і ў наступным годзе. У Ізраілі плануюць правесці Дні культуры Беларусі і Купалаўскія чытанні, прысвечаныя 135-годдзю паэта.
Сярод сумесных праектаў - таксама ўмацаванне дзелавога супрацоўніцтва. Сёння ізраільская авіякампанія пачынае выконваць палёты па маршруце Тэль-Авіў-Мінск. Да гэтага часу такі рэйс выконвала толькі Белавія. Пакуль у раскладзе - два палёты на тыдзень, з ліпеня іх колькасць абяцаюць павялічыць.
Падзяліцца:

Вверх