У Магілёве ўпершыню правялі лапараскапічныя аперацыі ў нованароджаных. Новыя тэхналогіі з"явіліся ў абласным дзіцячым хірургічным цэнтры. Зараз урачы змогуць выпраўляць паталогіі дзецям, якія нарадзіліся раней за тэрмін, без разрэзаў і швоў. У прыватнасці, высокатэхналагічнае лячэнне тут змогуць атрымаць пацыенты з ДЦП. У цэнтры адначасова могуць знаходзіцца на лячэнні 8 маленькіх пацыентаў са складанымі дыягназамі.