Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння на пасяджэнні скончаць фарміраванне пастаянных камісій. Парламентарыі плануюць абраць намеснікаў старшыняў усіх чатырнаццаці камісій. Нагадаем, раней дэпутаты вызначыліся з калегамі, якія ўзначаляць працу пастаянных камісій на найбліжэйшыя чатыры гады. З іх сем чалавек былі дэпутатамі ў пятым скліканні, яшчэ сем так або інакш былі звязаныя ў сваёй прафесійнай дзейнасці з тымі сферамі, у якіх ім трэба будзе працаваць. Новы склад парламента сканцэнтруецца на законапраектах у эканамічнай сферы і ўмацаванні міждзяржаўных сувязяў.