Сенатары прыступяць да абавязкаў 12 кастрычніка.
На гэтым тыдні ў Беларусі да працы прыступае новы састаў парламента. Заўтра на сваё першае пасяджэнне збярэцца Палата прадстаўнікоў. Адкрые форум кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына - яна ўручыць пасведчанні дэпутатам. Затым пачнецца абмеркаванне законапраектаў. Сенатары прыступяць да сваіх абавязкаў у сераду. Нагадаем, на мінулым тыдні прайшло сумеснае пасяджэнне парламентарыяў пятага і шостага склікання з удзелам Кіраўніка дзяржавы. Ён заклікаў дэпутатаў і сенатараў адразу жа далучыцца да вырашэння важных задач у эканоміцы, сацыяльнай сферы, адукацыі.