Прыняты папраўкі ў законы аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, па пытаннях вымушанай міграцыі.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння на пасяджэнні адобрылі папраўкі ў шэраг сацыяльна значных праектаў. У прыватнасці, другое чытанне прайшлі папраўкі ў закон аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У дакуменце ўрэгулявана жыллёвае пытанне. Зараз дзеці-сіроты змогуць пражываць у інтэрнатах аж да атрымання сацыяльнага жылля. Акрамя таго, пры будаўніцтве ўласнай кватэры можна разлічваць на льготны крэдыт. Сёння ж парламентарыі адобрылі папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях вымушанай міграцыі; змяненні і дапаўненні па пытаннях барацьбы з карупцыяй.