15.10.2015
На парадку дня сённяшняга пасяджэння дэпутатаў беларускага парламента 11 законапраектаў. У першым чытанні абмяркоўваюцца папраўкі ў закон "Аб турызме", у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Прадугледжаная таксама ратыфікацыя міжнародных пагадненняў. У прыватнасці, дэпутаты ратыфікавалі пагадненне па агульнай міграцыйнай прасторы з Расіяй. Дакумент прадугледжвае наступнае: калі адзін з бакоў адмовіў ва ўездзе або выдачы візы, то грамадзянін не зможа абысці гэтае вета, скарыстаўшыся адкрытай мяжой паміж Беларуссю і Расіяй.
Падзяліцца:

Вверх