Сёння ў Беларусь з візітам прыбывае дэлегацыя парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора. У яе складзе адразу 17 дэпутатаў з Даніі, Швецыі, Фінляндыі, Польшчы, Расіі і іншых краін інтэграцыйнага аб"яднання. Беларусь імкнецца атрымаць статус назіральніка ў гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, гэта дасць нам магчымасць больш эфектыўна наладжваць дыялог з усімі краінамі-удзельніцамі. Запланаваны сустрэчы ў парламенце і некаторых міністэрствах. Госці наведаюць шматфункцыянальны культурна-спартыўны комплекс "Мінск-Арэна", а таксама Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.