У Беларусі сёння стартуе асноўны этап уступнай кампаніі - цэнтралізаванае тэсціраванне. Паводле традыцыі першым стане тэст па беларускай мове. Сёлета на яго зарэгістраваліся больш як 22 тысячы чалавек. Экзамен пачнецца ў 11 раніцы і прадоўжыцца 2 гадзіны. Каб трапіць на выпрабаванне, абітурыенты павінны паказаць пашпарт і спецыяльны пропуск. Як і раней, пад забаронай любыя гаджэты. За парушэнні абітурыент пакіне аўдыторыю, а пераздаць тэст зможа толькі праз год.
Канверты з заданнямі і бланкі для адказаў ужо прывезлі ў пункты здачы, там яны захоўваюцца ў сейфах. Перад пачаткам экзамену іх распячатаюць на вачах у абітурыентаў.Усяго на тэсціраванне сёлета зарэгістраваліся больш як 100 тысяч беларусаў. Самы папулярны прадмет - руская мова.