02.11.2016
Цыклон Gisi, які абрынуўся на Беларусь, слабее і рухаецца на поўнач. Аднак ападкі не спыняцца. Прагназуюцца мокры снег, дождж, на дарогах галалёдзіца. Калі Мінскую, Магілёўскую і Гомельскую вобласці накрыў снег, то ў Брэсцкай выпала дэкадная норма дажджу. Складаныя ўмовы надвор"я захаваюцца да канца тыдня. У цэлым лістапад чакаецца даволі снежным. Камунальныя службы Беларусі і МНС перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы.
Падзяліцца:

Вверх