12.01.2016
Непагадзь адыходзіць на поўнач. Цыклон "Даніела" пакідае тэрыторыю Беларусі. Больш за ўсё снегу выпала ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Камунальныя службы імкнуцца аператыўна расчышчаць дарогі. Вызваляць ад снегу вуліцы Мінска дапамагае спецназ.
Складаная сітуацыя і ў рэгіёнах. У аўральным рэжыме працуюць камунальнікі Віцебскай вобласці. На поўначы выпала дэкадная норма ападкаў. У асобных раёнах вышыня снежнага покрыва дасягае 15 сантыметраў.
Па ўсёй краіне без электразабеспячэння засталіся амаль 450 населеных пунктаў.
У штатным рэжыме працуе Нацыянальны аэрапорт. З-за непагадзі рэйс у Мінск адмянілі Масква і Франкфурт. Нязначна затрыманы рэйсы з Калінінграда, Кіева, Пецярбурга і Абу-Дабі. Для аператыўнага рэагавання на складаныя ўмовы надвор"я віцэ-прэм"ер Анатоль Калінін падпісаў урадавую тэлеграму па прыняцці мер і ліквідацыі наступстваў цыклону.
Падзяліцца:

Вверх