12.01.2016
Для прыбірання снегу па ўсёй рэспубліцы задзейнічаная ўся тэхніка - каля 1500 адзінак.
Цыклон "Даніела" на працягу дня будзе ссоўвацца ў паўночна-ўсходнім кірунку. Самыя інтэнсіўныя снегапады ў Мінску чакаюцца ў першай палове дня - да дзвюх гадзін. Але ўжо на працягу ночы па ўсёй Беларусі прайшлі моцныя ападкі: на большай частцы тэрыторыі снег, а на поўдні - з дажджом. Прырост снежнага покрыва на поўначы за суткі склаў 10-11 см.
У прыбіранні снегу на дарогах задзейнічаная максімальная колькасць тэхнікі, толькі ў Мінску - больш за 600 адзінак. Але нават яны не паспявалі спраўляцца са стыхіяй. Цяжэй за ўсё дарожнікам было дабрацца да спальных раёнаў. Упершыню ў сталіцы былі зафіксаваныя 10-бальныя заторы.
Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор"я, самалёты з Нацыянальнага аэрапорта Мінск вылятаюць своечасова. Затрымліваюцца прылёты з Калінінграда і Кіева.
Падзяліцца:

Вверх