16.11.2015
Французская паліцыя ўпусціла аднаго з удзельнікаў тэрарыстычнай атакі ў Парыжы. Пасля праверкі дакументаў на франка-бельгійскай мяжы Салах Абдэслам быў адпушчаны. У вышук яго аб"явілі пасля таго як стала вядома, што менавіта ён арандаваў аўтамабілі для баевікоў.
Тым часам у Бруселі па падазрэнні ў дачыненні да тэрактаў затрымалі 7 чалавек. Паводле звестак газеты "Суар", у адным з аўтамабіляў злачынцаў знайшлі чэк на аплату паркоўкі ў раёне Маленбек. Менавіта тут пражывалі двое з сямі тэрарыстаў, якія ўзарвалі сябе.У выніку атак у Парыжы загінулі 132 чалавекі. У памяць аб ахвярах у пасольстве Францыі ў Мінску і ў консульстве ў Брэсце адкрытыя кнігі спачуванняў. Словы падтрымкі можна пакінуць і на сайце дыпмісіі.
Падзяліцца:

Вверх