27.04.2016
У Беларусі расце нараджальнасць і зніжаецца смяротнасць. За першы квартал у нашай краіне нарадзілася 29 тысяч дзяцей. Гэта на 4,5% больш, чым у студзені-сакавіку мінулага года. Смяротнасць знізілася больш чым на 3%. Колькасць насельніцтва на 1 красавіка склала 9 мільёнаў 498 тысяч. З пачатку года жыхароў Беларусі стала больш на 343 чалавекі. У асноўным за кошт міграцыйнага прыросту, які ў першым квартале склаў 2 тысячы 764 чалавекі. Большасць тых, хто прыбыў, - грамадзяне Украіны, Расіі і Казахстана.
Падзяліцца:

Вверх