16.12.2015
Бальнічныя лісты ў Беларусі можна будзе атрымаць у прыватных арганізацыях аховы здароўя. Такую пастанову прынялі Міністэрства здароўя і Міністэрства працы і сацабароны. Дакумент ужо апублікаваны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і пачне дзейнічаць з лютага будучага года. У папярэднім варыянце гаворка ішла толькі пра дзяржаўныя, у тым ліку ведамасныя, арганізацыі аховы здароўя. Зараз бальнічныя могуць выдаваць урачы, якія вядуць кансультатыўны прыём, урачы прыёмных аддзяленняў бальніц, дыягнастычных цэнтраў і цэнтраў спартыўнай медыцыны.
Падзяліцца:

Вверх