Навукова-практычны цэнтр па харчаванні за апошнія пяць гадоў распрацаваў каля 350 найменняў прадуктаў для дзіцячага харчавання. Гэта сокі, садавінагародніная, мясная і малочная прадукцыя, кансервы, кандытарскія, макаронныя і пякарныя вырабы. Яны збалансаваныя па ўтрыманні неабходных дзіцячаму арганізму вітамінаў і мікраэлементаў і спрыяюць умацаванню імуннай сістэмы, росту і развіццю дзіцяці. Пры стварэнні выкарыстоўваліся сучасныя тэхналогіі, якія дазваляюць максімальна захаваць біялагічна актыўныя рэчывы зыходнай сыравіны, атрымаць бяспечныя харчовыя прадукты і выключаюць магчымасць бактэрыяльнага забруджвання.
Для ўсіх астатніх катэгорый насельніцтва таксама распрацоўваюцца і ўкараняюцца новыя тэхналогіі стварэння харчовых прадуктаў, асабліва на аснове айчыннай сыравіны. Практычна 100% распрацаваных тэхналогій укаранёныя ў вытворчасць.