Даследчы цэнтр штучнага інтэлекту прэзентавалі ў Мінску на канферэнцыі "Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі". Цэнтр ствараецца на базе Аб"яднанага інстытута праблем інфарматыкі і Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук. Ён закліканы аб"яднаць намаганні спецыялістаў у галіне медыцынскіх, біялагічных, тэхнічных і фізіка-матэматычных навук для стварэння перадавых і канкурэнтаздольных тэхналогій штучнага інтэлекту.