22.02.2016
У Беларусі павышаная тарыфная стаўка першага разраду, пачалі дзейнічаць штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты.

У Беларусі павышаная тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы бюджэтнікаў. Са студзеня яна складае 295 тысяч рублёў. А ў лютым пачалі дзейнічаць і штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты. Іх памер вызначае Мінпрацы і сацабароны. Дзяржорганы, мясцовая ўлада і кіраўнікі бюджэтных арганізацый павінны пералічыць зарплаты работнікаў, налічаныя за гэты год, у адпаведнасці з новай тарыфнай стаўкай і каэфіцыентамі.
Падзяліцца:

Вверх