29.04.2016
Новы бюджэт пражытачнага мінімуму ўстаноўлены ў Беларусі з 1 мая. Сума павялічыцца на 3,5% і складзе 1 мільён 699 тысяч рублёў. З 1 ліпеня, гэта значыць, пасля дэнамінацыі, бюджэт пражытачнага мінімуму будзе 169 рублёў 94 капейкі.Рост бюджэту аўтаматычна паўплывае на памеры сацыяльных выплат. Так, з 1 мая павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, а таксама надбаўкі і даплаты людзям старэйшых узростаў. Вырастуць некаторыя віды дапамог сем"ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Падзяліцца:

Вверх