28.10.2015
Беларускія атамшчыкі пройдуць стажыроўку на дзеючых АЭС. Ужо ў лістападзе 16 спецыялістаў адправяцца ў Расію - там арганізуюць трэнінгі для будучых аператараў станцыі. Практыка міжнароднага навучання беларускіх атамшчыкаў не новая. Напрыклад, у чатырох ВНУ нашай краіны, дзе рыхтуюць ядзерных энергетыкаў, выкладаюць спецыялісты з Японіі і краін блізкага замежжа. А ў студзені ў Астраўцы адкрыецца свой вучэбна-трэніровачны цэнтр са спецыяльным стэндам, які ў дакладнасці паўторыць пульт кіравання атамнай электрастанцыяй.
Падзяліцца:

Вверх