Вынікі Года моладзі падвялі падчас прэс-канферэнцыі БРСМ, дзе адзначылі лепшыя ініцыятывы і падзяліліся планамі на наступны год. Самым вядомым праектам Саюза моладзі застаецца ініцыятыва "100 ідэй для Беларусі". Сёлета з усёй краіны паступіла больш за 2000 праектаў у розных сферах - ад будаўніцтва да IT-тэхналогій. Больш як 70 000 маладых людзей былі задзейнічаныя ў будаўніцтве значных аб"ектаў, такіх як АЭС і другая кальцавая вакол Мінска. А валанцёры БРСМ сабралі больш як 180 мільёнаў рублёў на лячэнне дзяцей. Год моладзі ўпершыню завершыцца выбарам моладзевай сталіцы краіны - яна будзе абвешчаная напярэдадні Новага года. 2016 год плануецца абвясціць Годам культуры.