04.05.2016
Больш як 80 мерапрыемстваў пройдзе ў сталіцы да Дня Перамогі. Яны пачнуцца за некалькі дзён да самога свята. 6 мая адкрыецца міжнародны форум вулічных тэатраў. 8 мая на пляцоўцы ля Палаца спорту адбудзецца моладзевае свята, на ім будуць перасовачныя музейныя экспазіцыі, выставы і майстар-класы. У сам Дзень Перамогі паводле традыцыі пройдзе шэсце памяці. У кожным раёне горада будуць арганізаваныя святочныя гулянні. Да Дня Перамогі прымяркуюць і адкрыццё ў Мінску летняга музычна-турыстычнага сезона.
Падзяліцца:

Вверх