У Беларусі працягваецца парламенцкая кампанія. Сёння пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Тым часам для маніторынгу выбараў акрэдытавана больш за 730 нацыянальных назіральнікаў. Як паведамляюць у Цэнтрвыбаркаме, 62 з іх прадстаўляюць палітычныя партыі, 2 - працоўныя калектывы, 53 акрэдытаваныя ад грамадзян. Больш за ўсё прадстаўнікоў акрэдытавалі буйныя грамадскія аб"яднанні Беларусі. Акрамя таго, весці маніторынг выбараў будуць больш чым 200 міжнародных назіральнікаў - у асноўным, прадстаўнікі СНД і АБСЕ. Выбары адбудуцца 11 верасня.