26.08.2016
На працягу месяца навабранцы спасцігалі асновы міліцэйскай службы.
На плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску сёння прынялі прысягу больш за 500 першакурснікаў навучальных устаноў сілавых структур. Гэта будучыя афіцэры МУС, Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, Следчага камітэта і іншых праваахоўных ведамстваў. Сярод навабранцаў 27 дзяўчат з Акадэміі МУС, а ўсяго ў сістэме МУС 14% служачых - прадстаўніцы прыгожага полу. На працягу месяца навабранцы спасцігалі асновы міліцэйскай службы, вывучалі агульнавоінскія статуты, асновы агнявой і страявой падрыхтоўкі.
Падзяліцца:

Вверх