Паўсотні мерапрыемстваў пройдзе ў Мінску з нагоды святкавання Дня Перамогі. Гэта патрыятычная дзіцяча-моладзевая акцыя "Ганарымся Радзімай сваёй", прэзентацыя конкурсу музычных кліпаў "Песні ваенных гадоў", міжнародная моладзевая канферэнцыя "Вялікая Айчынная вайна ў гістарычнай памяці народа". Канцэртныя праграмы 9 мая пройдуць на дзвюх цэнтральных пляцоўках сталіцы: на тэрыторыі Верхняга горада і ля Палаца спорту. Там жа разгорнецца выстава-кірмаш народнай творчасці "Горад майстроў". У сувязі з падрыхтоўкай да Дня Перамогі сёння з 19 да 21 гадзіны ў цэнтры Мінска будзе абмежаваны рух. На праспекце Незалежнасці пройдзе трэніроўка роты ганаровай варты.