У Беларусі праходзіць Тыдзень моды. Аўтарскія калекцыі прапанавалі куцюр"е з Італіі, Вялікабрытаніі, Германіі і Польшчы, а таксама айчынныя мадэльеры. У праграме - больш за 30 паказаў. У гэтым сезоне частка сродкаў ад прададзеных білетаў будзе пералічаная Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам. Таксама за паказамі можна сачыць анлайн - на афіцыйным сайце праекта.