Маладыя працоўныя, навучэнцы і студэнты прадэманструюць майстэрства ў 35 прафесіях на II рэспубліканскім конкурсе WorldSkills Belarus. Удзельнікі будуць спаборнічаць у спецыяльнасцях прамысловасці і будаўніцтва, IT, транспартных тэхналогій, сферы паслуг і моды. Ацэньваць выступленні будуць больш як сотня экспертаў, у тым ліку з Фінляндыі, Украіны і Казахстана. Конкурс пройдзе з 17 па 19 мая ў Мінскім футбольным манежы. Чакаецца больш за 250 удзельнікаў. Па выніках конкурсу будзе сфарміраваная нацыянальная зборная, якая прадставіць Беларусь на міжнародным чэмпіянаце WorldSkills у Абу-Дабі.