24.12.2015
У Палацы Рэспублікі праходзіць вялікае навагодняе свята, якое ўжо стала традыцыйным і ў якім штогод бярэ ўдзел і Прэзідэнт. Галоўная ёлка краіны - гэта кульмінацыя дабрачыннай кампаніі "Нашы дзеці", і сёння яна сабрала больш як 2000 дзяцей. Сярод удзельнікаў урачыстай падзеі - пераможцы і прызёры творчых і інтэлектуальных спаборніцтваў, выбітныя спартсмены. Паводле традыцыі, з віншавальнай прамовай для дзяцей выступіў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб юныя беларусы выраслі па-сапраўднаму адукаванымі і культурнымі людзьмі, прымнажалі нацыянальныя багацці, рабілі свет больш добрым і цудоўным.
Падзяліцца:

Вверх