23.09.2016
У Гродне адкрылася Рэспубліканская ўніверсальная выстава-кірмаш "Еўрарэгіён "Нёман-2016". Удзел прымаюць больш як 160 прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, а таксама дзелавыя колы з 20 краін. Акцэнт сёлета на турыстычнай тэме. У прыватнасці, прадстаўленыя аграсядзібы, базы адпачынку, санаторыі, парк "Аўгустоўскі канал", Белавежская пушча. Дэлегацыі прымежных рэгіёнаў Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі абмяркуюць магчымасці пашырэння супрацоўніцтва ў сферы турызму.
Падзяліцца:

Вверх