Больш як 10 тысяч рабочых месцаў у Беларусі створаць па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця да 2020 года. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях вызначыў каля 100 праектаў, якія ўвойдуць у новую праграму на найбліжэйшую пяцігодку. У цэлым на яе праекты плануецца накіраваць каля 5 мільярдаў долараў. Праграма будзе нацэленая на стварэнне вытворчасцяў у сферах нанатэхналогій, геннай інжынерыі і космасу. Акрамя таго, будзе ўзмоцненая роля малога прадпрымальніцтва і інавацыйнага бізнесу.