Баявая сякера - аднагодак Старажытнарускай дзяржавы - знойдзены на берагах Заходняй Дзвіны ў Віцебскай вобласці. Рэдкі артэфакт выявіў у Заходняй Дзвіне рыбак вёскі Старое Сяло. Устанавіць узрост інструмента дапамаглі навукоўцы Віцебскага дзяржуніверсітэта імя Машэрава. Высветлілася, што знаходка належыць да старажытнарускага перыяду і датуецца 13-15 стагоддзямі нашай эры. Да нашых дзён захавалася частка драўлянага дрэўка сякеры - яно выканана з дуба. Ад знаходжання ў вадзе дрэва стала моцным, як метал.