09.10.2015
У вядучай ВНУ Беларусі навучаецца больш як 2,5 тысячы замежных студэнтаў.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сёлета ўвайшоў у ТОП-800 лепшых ВНУ свету. Пры тым, што шанцы трапіць у рэйтынг былі ў 30 тысяч устаноў. Асноўнымі крытэрыямі сталі якасць навуковых даследаванняў, цытаванні ў замежных СМІ, міжнароднае супрацоўніцтва і ўзровень адукацыі. Рэйтынг The World University Rankings лічыцца адным з самых прэстыжных у свеце ў сферы вышэйшай адукацыі. Сёння ў БДУ навучаецца больш як 2 з паловай тысячы замежных студэнтаў, прычым сёлета ўстаноўлены рэкорд.
Падзяліцца:

Вверх