БДУ трэці год запар увайшоў у топ-500 лепшых універсітэтаў свету. Прычым усяго за два гады вядучая ВНУ краіны паднялася адразу на 137 пазіцый і зараз займае 354-ы радок міжнароднага рэйтынгу. А першае месца займае Масачусецкі тэхналагічны інстытут, за ім ідуць Стэнфард і Гарвард. Сярод расійскіх ВНУ лепшае месца ў МДУ імя М. В. Ламаносава. Пры складанні ўлічвалася меркаванне экспертаў і працадаўцаў, індэкс цытавання навуковых работ за апошнія пяць гадоў і іншыя параметры.