18.03.2016
Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем для тургруп пачне дзейнічаць у красавіку-маі. Адпаведны дакумент Кітай ужо ратыфікаваў, Беларусь плануе завяршыць адпаведныя працэдуры ў найбліжэйшы час. Для кітайцаў у Беларусі ўжо рыхтуюцца спецыяльныя турыстычныя маршруты і даведнікі з улікам спецыфікі кітайскага туррынку. Нагадаем, з жніўня 2015 года для грамадзян КНР дзейнічае бязвізавы парадак уезду і выезду, а таксама транзітнага праезду праз тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання ў краіне на тэрмін да трох сутак.
Падзяліцца:

Вверх