Для гэтага на спецыяльным партале крэдытнага рэгістра трэба зайсці ў асабісты кабінет і прайсці ідэнтыфікацыю. Там можна, напрыклад, убачыць свае абавязацельствы перад банкамі і ацаніць шанцы на атрыманне пазыкі. Праўда, пакуль такая паслуга даступна толькі кліентам аднаго з беларускіх камерцыйных банкаў. Аднак спецыялісты абяцаюць, што неўзабаве даведацца пра крэдытную гісторыю праз Інтэрнэт можна будзе і ў іншых фінансавых установах.