14.07.2016
Беларусы прэтэндуюць на перамогу ў танкавым біятлоне. Спаборніцтвы АрМІ-2016 пройдуць у падмаскоўным Алабіне. Сёлета наша зборная выступае адразу ў некалькіх дысцыплінах, але асноўны менавіта танкавы біятлон. Спаборнічаць будуць чатыры лепшыя экіпажы Узброеных сіл Беларусі. Па ўмовах конкурсу армейцам трэба будзе прадэманстраваць навыкі ваджэння шматтонных бранемашын, а таксама майстэрства кіравання ўзбраеннем - як з месца, так і на хаду. Нашы каманды будуць выступаць на сваіх танках Т-72-Б, абсталяваных найноўшымі беларускімі прыцэламі "Хвоя-У".
Падзяліцца:

Вверх