07.07.2016
Учора ўначы беларусы адзначылі Купалле. Традыцыйна свята суправаджаецца пляценнем вянкоў, пошукам папараць-кветкі і карагодамі. Прыняць удзел у старажытных абрадах, паглядзець тэатралізаваныя канцэрты, модныя паказы, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва змаглі жыхары і госці Гомеля. Акрамя таго, на свяце можна было навучыцца ўнікальнай тэхніцы "дрэўная скань", вышыванню, лепцы з гліны і вырабу абярэгаў. Самыя моцныя і спрытныя выявілі сябе ў баях з мяшкамі, конкурсе "Цуд-печ" і ў дэфіле з каромыслам. Галоўнай падзеяй стала спальванне пудзіла лялькі Мары. Пасля гэтага па традыцыі дзяўчаты пускалі вянкі на ваду.
Падзяліцца:

Вверх