31.12.2015
Беларусы ў чаканні Новага года. Толькі ў Мінску сёння ўначы будуць працаваць 26 культурна-забаўных пляцовак. Святочны настрой будуць ствараць папулярныя выканаўцы і калектывы. А ў Гродне збіраюцца паставіць навагодні рэкорд - завесці самы вялікі ў Беларусі карагод вакол ёлкі. У Гомелі пройдзе конкурс на лепшы маскарадны касцюм. На святочных мерапрыемствах гарантуюць павышаныя меры бяспекі. Ва ўзмоцненым рэжыме будуць працаваць медыкі, ДАІ і міліцыя. Праваахоўнікі нагадваюць: зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і іх імітатары пранасіць праз турнікеты забараняецца.
Падзяліцца:

Вверх