Беларуска-ўкраінскую мяжу ахоўваюць у анлайн-рэжыме. На аддаленых участках зараз замест пгранічных нарадаў працуюць сігналізацыйны комплекс "Крумкач" і стацыянарны пост тэхнічнага назірання "Расказ". З дапамогай усталяваных цеплавізара і радыёлакацыённай станцыі аператар можа сачыць за ўчасткам мяжы ў любы час сутак і перадаваць відэаінфармацыю аб парушальніках на пагранічную заставу. Паводле слоў саміх пагранічнікаў, такія тэхнічныя рашэнні дапамагаюць аператыўна рэагаваць на любы від пагрозы.
Толькі за мінулыя суткі на заставе "Краўцоўка" з дапамогай новых тэхналогій затрыманыя двое парушальнікаў. Усяго ж з пачатку года на ўчастку Гомельскай пагрангрупы папярэджана больш як 200 парушэнняў заканадаўства.