14.10.2015
Беларускія і кітайскія навукоўцы актывізуюць супрацоўніцтва ў навукова-эканамічнай сферы. У Мінску праходзіць Беларуска-кітайскі навукова-тэхнічны форум. Семінар сабраў каля паўтысячы экспертаў з дзвюх краін. Галоўная тэма маштабнай сустрэчы навукоўцаў з нашай краіны і Паднябеснай - перспектывы супрацоўніцтва не толькі ў галіне тэхнічных інавацый. Асаблівая цікавасць і ў развіцці гандлёва-эканамічных адносін, асабліва ў кантэксце будаўніцтва пояса Шаўковага шляху.
Сёння кітайская дэлегацыя пабывае ў інстытутах Нацыянальнай Акадэміі навук. Вялікая частка гасцей - спецыялісты ў сферы вытворчасці электратурбін і суднавых катлоў. Цэлы шэраг тэхналогій у гэтым кірунку гатовы прапанаваць кітайцам Інстытут цепла- і масаабмену.
Падзяліцца:

Вверх