Беларуска-грузінскі бізнес-форум пройдзе сёння ў Мінску. Плануецца, што ў яго працы прымуць удзел прэм"ер-міністры дзвюх краін, кіраўнікі міністэрстваў і іншых дзяржорганаў, а таксама гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Грузіі. Прадстаўнікі ўлады і бізнесу разгледзяць перспектыўныя кірункі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Пройдуць перамовы аб магчымасцях супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў у сферах машынабудавання, вытворчасці прадуктаў харчавання і він, страхавання, інфармацыйных тэхналогій, банкаўскіх паслуг.