11.07.2016
Беларусь і Францыя створаць рабочыя групы па супрацоўніцтве ў сферах турызму, аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі.
Беларусь і Францыя створаць рабочыя групы па супрацоўніцтве ў сферах турызму, аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі. Група па турызме павінна быць створаная да канца года, яе першае пасяджэнне пройдзе ў Парыжы. Група па ахове навакольнага асяроддзя збярэцца ў кастрычніку-лістападзе ў Мінску. Добрыя перспектывы супрацоўніцтва і ў аграрыяў. Яшчэ адным кірункам у развіцці партнёрства паміж краінамі стане паглыбленне ўзаемадзеяння паміж рэгіёнамі. Плануецца, што сёлета ў Мінску пройдзе першы беларуска-французскі міжрэгіянальны форум.
Падзяліцца:

Вверх