У Падмаскоўі праходзяць Армейскія міжнародныя гульні. У другі дзень конкурсу "Танкавы біятлон" лепшы вынік паказаў беларускі экіпаж. Наша каманда выступае на танку Т-72, што прайшоў мадэрнізацыю на беларускіх прадпрыемствах. Танк уласнай вытворчасці таксама ў Кітая. Усе астатнія краіны-ўдзельніцы выступаюць на танках, дадзеных расійскім бокам. Усяго ў Армейскіх міжнародных гульнях - 2016 удзельнічаюць 120 каманд з 19-ці дзяржаў Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.